Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Праекты

 Месца знаходжання:   ПраектыПалыкавіцкая крыніца

Чарнобыль і здароўе

                       

Праект "Палыкавіцкая крыніца"

Палыкавіцкая крыніца

  Палыкавіцкая крыніца. Сучасны выгляд              

Уверх. Праекты.

   

Чыстая Дубравенка

             

Назад. Праект "Чарнобыль і здароўе"

Уперад. Праект "Чыстая Дубравенка"

 

Сустракая вясну

               

Праблемы Чарнобыля

               

 

   

Калегі

 

Палыкавіцкая крыніца . . . Яна знаходзіцца на гарадскім ускрайку, да яе цяжка дабрацца. Тут жыццё ліецца як вaдa, гады змяняюцца гадамі, але крыніца, якую народ здаўна кліча Святой, застаецца таямнічай далёкай зоркай, што ззяе сваёй далечы магілёўцам.

 

2006-2007 гг..

   

Галерэя

   

Прэзентацыя білютэня

   

Палыкавіцкая крыніца

                       

2004 г.

 

Па-рознаму мы даведваліся пра яе. Адны з дзяцінства, ад бацькоў пачулі пра яе лекавыя сілы, пра яе чысціню і натхняльную прахалоду. Другія, як, напрыклад, я, упершыню пабывалі там ужо ў дарослым веку. Летам, гаду ў 90-м, мяне прывялі туды сябры, каб наталіў смагу і прайшоўся па дзіўным кутку прыроднай некранутасці. Я памятую цішыню, якая выпраменьвалася з крыніцы разам з вадой і гучала гэткім пералівістым журчаннем, нібы прасякала ў наваколле. У рошчыцы побач бегалі па дрэўцах вавёркі, раслі грыбы,   дрэвы з шэптам слухалі паветра, і суцэльна панаваў такі настрой, што нават падавалася, - ён адлюстроўвае Стварэньне.  

Аднойчы я запытаўся ў мясцовай бабулькі: "А адкуль тут узнікла крыніца?".   Адказ пачуў красамоўны: "А яна тут была заўжды! У яе вада, дзетачка, незвычайная. Вада цудадзейная. І ўратуе ад бяды, і трываласці дасць, калі слабы". Прынамсі, я й сам меў магчымасць   неадноёчы пераканацца, як прыемна было паспытаць тую ваду, умыць твар, адчуць ва ўсім целе ток жывой, прыроднай, добрай моцы. 

 

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

2005г.

   

2006-2007 гг..

   

2008-2009 гг..

   

Апендыкс

   

Гісторыя Магілёва

   

Пачатак

   

XVI стагодзе

   

XVII стагодзе

   

XVIІІ стагодзе

                       

Памятую, як спыніла ў здзіўленні нейкая таямнічасць закінутага калодзежу, рэшткаў старой капліцы. Была відавочная яе даўніна і напоўненасць людскімі крокамі, словамі, думкамі, памкненнямі. Памятую вечаровы паўзмрок, прабіты апошнімі бясстрашнымі сонечнымі промнямі, якія яшчэ шукаюць, шукаюць нешта, разганяючы надыход цемры. Памятую ўласныя адбіткі,  - калі, зняўшы абутак, крочыў басанож па жвіры, крочыў, спрабуючы паспець за празрыстай ручаёвай хваляй. Памятую, як хутка выскочыў з ільзяной вады на на бераг і сядзеў на траве, слухаючы птушыныя спевы...

У кожнага, хто бываў на крыніцы, ёсць гэткія ўспаміны. Яны, як і сама крыніца, належаць да адвечнага. Яны складаюць падмурак душы чалавека і мацуюць дабрынёй ягоныя памкненні. Няма іншай Святой Крыніцы ў Магілёве. Яна адзіная, яна наша, яна КРЫНІЦА... 

 

XIX стагодзе

                         

Рэвалюцыя

  Фота. Пачатак XX ст.  

Вайна

   

Развіты сацыялізм

   

Цікава ведаць

   

Спасылкі

   

Фізіка МРТ

   
     
     
     
                           
                           
                           
                           
                         

Сымон Глазштэйн, журналіст

   
                                             
               
                                           
    Фота. Пачатак XX ст.

На думку даследчыкаў упершыню там, дзе пазней узнікла вёска Палыкавічы, людзі заснавалі паселішча яшчэ ў З-8 стст да н.э. Сама вёска вядома па дакументах з пачатку 16 ст., калі яна належала Магілёўскаму і Цікоцінскаму старасце Станіславу Кезгайле. 3мяняліся валадары Палыкавічаў, а яе насельнікі аралі зямлю, пасвілі кароў, выраблялі мёд, палявалі ў навакольных лясах, займаліся рамяством. Не абмінулі Палыкавічы і войны, якія тут грымелі стагоддзе за стагоддзем: ад тых, што вялі між сабой Рэч Паспалітая і Руская дзяржава, да руска­французскай, 1-й і 2-й сусветных войн. І яшчэ - здаўна тут цякла Крыніца, чые празрыстыя воды ціха-мірна ўпадалі ў Дняпро.  

 
   

Калі ў 1802 годзе тутэйшыя мяс­ціны наведаў расейскі акадэмік Севяргін, ён упершыню апісаў Палыкавіцкую крыніцу: "Шлях туды з Магілёва ідзе палямі, а перад Палыкавічамі прыходзіцца ехаць у цёмным паглыбленні, між двума халмамі, парослымі дубовым лесам. Калі ад'язджаеш з таго месца, злева бачны на халме каменны дом. Дом гэты абнесены з аднага боку доўгім хал­мом у выглядзе амфітэатра. У адлегласці адной вярсты ад узгаданага халма знаходзіцца мінеральная крыніца з вялікім утрыманнем у яе вадзе вуглекіслаты. Таксама там знаходзіццa капліца".

Тагачасны ўладальнік вёскі граф Корсак добра абуладкаваў месца крыніцы. Там узвялі каменны грот, наладзілі калодзеж, прычым бярвенне аббітті ацынакаванымі лістамі. 3 крыніцы па трубах вада падавалася ў вялізны басейн (змяшчаў аж 100 вёдзер). Па ўсе вялікія святы мясцовыя жыхары прыходзілі сюды ды бралі з яе вады. Але лекавая моц крыніцы была настолькі шырока вядомай, што да яе прыязджалі нават здалёк.  

 
   

У 1859 годзе ўпершыню быў зроблены хімічны аналіз Палыкавіцкай вады, чыя высокая лекавая якасць была засведчана на ўзроўні тагачасных навуковых магчымасцяў. Сярод наведвальнікаў крыніцы былі графы і цары, навукоўцы і пісь­меннікі (граф Корсак, кат Магілёва і любімец Пятра І граф Аляксандр Меньшыкаў, оберпракурор Сінода К. Пабеданосцаў, магілёўскі губернатар А. Дэмбавецкі, рускі цар Мікалай ІІ і "ўсесаюзны стараста" М.Калінін).

У 1983 годзе ўрад прызнаў Палыкавіцкую крыніцу помнікам прыроды, набыўшы адпаведны ахоўны статус. Апекавацца захаванасцю і ўладкаванасцю помніка ўрад даручыў Магілёўскаму лясгасу. На жаль, у той час шмат якія рашэнні ўлады мелі досыць фармальны характар. Таму не дзіўна, што caпpaўднaгa дагляду за крыніцай не было.

Апошняе дзесяцігоддзе для крыніцы азначылася новым этапам у яе гісторыі. Тутэйшая праваслаўная абшчына адбудавала капліцу і стварыла побач купальню. Варта сказаць, што сюды пачалі прыязджаць і замежныя турысты, каб пабачыць на свае вочы гэты помнік магілёўскай зямлі.  

 
   

У 1999 годзе Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў зборніку "Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці", выда­дзены пад рэд. Д. Грумо, Л. Шадракова, В. Шуцько, Ч. Раманоўскага засведчыў: "Крыніца размешчана на дне глыбокага, парослага лесам, яру. Расход вады складае больш за 100 м3 у суткі, вада сцякае ў ру­чаіну, якая ўпадае ў Дняпро ў 150 м ад крыніцы. Хімічны аналіз вады (гідракарбанатны, кальцыевы), сведчыць аб тым, што па ўтрыманні цэлага шэрагу элементаў гэтая крыніца сапраўды прадстаўляе інтарэс для бальнеалагічнага лячэння. Адносна высокае ўтрыманне фтора (0,49 мг/л) можа аказваць жыватворнае ўздзеянне на хворых, якія пакутуюць на захворванні зубоў (карыес, флуароз), комплекс металаў сведчыць аб магчымасці выкарыстання вады крыніцы пры лекаванні рознага тыпу анемій".

...Крыніца дажыла да нашых часоў, захаваўшы да сябе вялікую ўвагу і пашану ад людзей. Яны дзень за днём, і ў лета, і ў зіму, ідуць да яе за вадою. Ды трэба ж зрабіць усё, каб захаваць для сябе і нашчадкаў Палыкавіцкую Святую крыніцу, каб яе вада працягвала лекаваць людзей, наталяць смагу і даваць жыццёвай моцы.

 
                                             
               
                                             
     

ПАШПАРТ №145  

помніка прыроды

рэспубліканскага значэння

 1.  Назва помніка "Палыкавіцкая к рыніца"

  2.  Месца знаходжання Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёўскі лясгас і лясніцтва, кв.№ 206, на поўдзень ад вёскі Палыкавічы

  3.  Кім зацверджаны ў якасці помніка прыроды Дзяржаўным камітэтам БССР па ахове прыроды, рашэнне № 8/2 ад 28 красавіка 1983 г.

  4.  Каму перададзены пад ахоўнае абавязацельства Магілёўскаму лясгасў. Рашэнне Магілёўскага раёвыканкаму ад 19 ліпеня 1983 г. №14-9.

  5.  Характарыстыка помніка. Крыніца каля в. Палыкавічы апісана ў "Запiсах" акакадэмiка В. Севергіна, у архіўных матэрыялах 18 ст., як "Незвычайная для Беларусі   крыніца вуглекіслых вод, пра лекавую моц якой ішла слава ў народзе". Крыніца знаходзілася пад прыглядам і ў веданні мясцовых царкоўных служак, якія ўзвялі тут каптажную пабудову і змясцілі крыніцу у трубу.

Хімічны аналіз вады крыніцы па дадзеных Інстытута геахіміі і геафізікі   АН БССР сведчыць пра тое, што, пa ўтрыманні элементаў фтора, магнія, разнастайных металаў, вада можа быць выкарыстана ў лекавых мэтах.

Крыніца размешчана на дне глыбокага яру, які парос лесам. Расход вады складае больш за 100 мЗ у суткі, вада сцякае ў ручай, што ўпадае ў р. Днепр праз 150 м ад крыніцы.

 
                                             
               
                                             
   

 

 РАШЭННЕ ДЗЯРЖАЎНАГА КАМІТЭТА 

БЕЛАРУСКАЙ ССР ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ.

28 красавіка 1983 года № 8/2 г. Мінск

Аб абвяшчэнні помнікам nрыроды Рэспубліканскага значэння

"Палыкавіцкай крыніцы" ў Магілёўскім раёне

Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па ахове прыроды ВЫРАШЫЎ:

1.  Абвясціць Палыкавіцкую крыніцу мінеральных вод у Магілёўскім раёне помнікам рэспубліканскага значэння "Палыкавіцкая крыніца".

2.  Прасіць выканаўчы камітэт Магілёўскага раёна Савета народных дэпутатаў перадаць пад ахоўнае абавязацельства "Палыкавіцкую крыніцу" Магілёўскаму лясгасу.

3.  Рэспубліканскаму Савету Беларускага таварыства аховы прыроды арганізаваць шэфства над помнікам прыроды першаснай арганізацыяй таварыства аховы прыроды камбіната сілікатных вырабаў г. Магілёва.

4.  Прасіць інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР зрабіць прапановы Дзяржкамітэту БССР па ахове прыроды пра памеры ахоўнай зоны помніка і рэжым яе ўтрымання.

5.  Аддзелу па ахове зямельных і лясных угоддзяў Магілёўскай абласной інспекцыі па ахове прыроды забяспечыць кантроль за аховай помніка прыроды ў адпаведнасці з "Палажэннем аб ахове помнікаў прыроды на тэрыторыі Беларускай ССР" і "Інструкцыяй аб парадку рэгістрыцыі, уліку і ўтрымання noмнiкaў прыроды ў Беларускай ССР", зацверджанай рашэннем Дзяржкамітэта БССР па ахове прыроды ад 27 снежня 1963 года № 21/7.

                         Старшыня     В.А. Казлоў

 
                                             
               
                                             
   

Лёс Палыкавіцкай крыніцы тычыцца кожнага з нас. Ды ён ніколі і не быў выключнай справай ці-то нейкіх чыноўнікаў, ці-то якіх-небудзь грамадскіх “разумнікаў”. Заўжды Крыніца хвалявала і хвалюе тых людзей, каму баліць за роднае, каму хочацца жыць і пакінуць нашчадкам не пустую мёртвую зямлю...

Іх нямала. Сотні гэтых неабыякавых нашых суграмадзян падпісалі зварот. Ён заклікае зберагчы Палыкавіцкую крыніцу!  

 

 
                                             
     

У Магілеўскі абласны выканаўчы камітэт 

Магілеўскі гарадскі выканаўчы камітэт 

Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт

   Мы, жыхары г. Магілёва, што ніжэй падпісаліся, настойліва просім звярнуць увагу на трывожны экалагічны стан помніка прыроды рэспубліканскага значэння, гістарычнага і культурнага помніка Палыкавіцкай крыніцы, вада якой шырока выкарыстоўваецца ў якасці пітной магілёўцамі і жыхарамі навакольных вёсак. У непасрэднай блізі ад крыніцы знаходзіцца глыбокі роў, які стала павялічваецца, што сведчыць пра прагрэсуючую водную эрозію грунта. Гэтаму садзейнічае сталы зліў вады з трубы, якая належыць прадпрыемству "Магілёўгарвадаканал".

   Другая праблема звязана з пешаходнай дарогай, што вядзе да крыніцы і ракі Днепр па вуліцы Крынічнай, а таксама далей, праз лясны масіў. Хадзіць тут небяспечна. Асабліва небяспечна ўзімку, паколькі дарога йдзе па дне рова, які пачаў расці. Увогуле, варта адзначыць, што тэрыторыя помніка патрабуе сур'ёзнага добраўпарадкавання.

    Просім дзяржаўныя арганізацыі, адказныя за вырашэнне выкладзеных вышэй пытанняў, звярнуць увагу і прыняць усе неабходныя меры.  

Палыкавіцкая крыніца – гэта не толькі наша гісторыя, але і здароўе. Пра гэта нельга забывацца!

 
                                             
               
                                             
   

 

Рэспубліка Беларусь

Міністэрства аховы здароўя

Магілёўскі раён

Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

Г.Магілёў

14.02.2002 №118

 

На Ваш №3 ад 9.01.2002 года Магілёўскі раённы центр гігіены і эпідэміялогіі паведамляе:

"Палыкавіцкая Крыніца" з'яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння, знаходзіцца непасрэдна за гарадской рысаю г. Магілёва. Жыхары гарада і населеных пунктаў, што знаходзяцца непадалёк, выкарыстоўваюць ваду крыніцы як пітную. У сувязі з гэтым Магілёўскім рай-ЦГіЭ рэгулярна на працягу шэрагў апошніх год, ладзіўся маніторынг бактэрыялагічнага і хімічнага складу вады "Палыкавіцкай Крыніцы", у мэтах выяўлення выпадкаў змянення паказчыкаў якасці вады. Лабараторныя даследванні бактэрыялагічных паказчыкаў вады вяліся па сезонах году, у асобныя годы - штомесяц. Аналізуючы вынікі даследванняў, неабходна адзначыць высокую якасць вады па бактэрыялагічных паказчыках, поўная адпаведнасць СанПіН 8-83-­98 РБ 98 "Патрабаванні да якасці вады пры нецэнтралізаваным водазабеспячэнні. Санітарная ахова крыніц", СанПіП № 4630-88 "Санітарныя правіла і нормы паверхневых вод ад забруджвання".

На працягу апошніх дзесяці год было праведзена больш за 150 бактэрыялагічных даследванняў крынічнай вады. Колі-індэкс (колькасць бактэрыяў групы кішэчнай палачкі ў 1 л вады) складаў ад 0 да меньш 9 пры норме не вышэй за l0 кішэчных палачак у 1 л вады. Аднак у асобныя гады мелі месца адзінкавыя выпадкі перавышэння бакпаказчыкаў да 18 кішэчных палачак у 1 л вады. Гэта назіралася ў веснавыя перыяды году, падчас рэзкага таяння снягоў і неравышэння ўзроўня вады ў Дняпры. Выпадкаў знаходжання хвораробных бактэрыяў не адзначалася, не рэгістраваліся і не адзначаліся выпадкі захворванняў вострымі кішэчнымі інфекцыямі ў насельніцтва, якое стала ці перыядычна спажывае ваду крыніцы дзеля харчавання. Апошнія даследванні вады, праведзеныя ў студзені 2002 roда, (адабрана 9 проб), паказалі: поўная адсутнастць агульных каліформных бактэрыяў, тэрматалерантных каліформных бактэрый, каліфагаў, адсутнасць бактэрый, што ствараюць калоніі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ:

Грунтуючыся на выніках маніторынгу бактэрыялагічнага складу вады, які праводзіцца на працягу шэрагу год, можна зрабіць выснову, што вада па сваіх бактэрыялагічных паказчыках адпавядае патрабаванням СанПіН 8-83 РБ 98 і бяспечна для спажсывання насельніцтвам, аднак не падыходзіць для працяглага захоўвання. Улічваючы стан ландшафту, а таксама набліжанасць і знаходжанне вышэй па ўзроўні рэльефа прамысловай і жыллёвай забудовы, вадаправодна-каналізацыйных пабудоваў Магілёва, лічым неабходным далейшае гідрагеалагічнае і геалагічнае вывучэнне раёну залягання ваданоснага гарызонту, што насычае крыніцу, з мэтай вызначэння зон санітарнай аховы воднай крыніцы і распрацоўкі мерапрыемстваў па яе абароне.

 

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскага раёна В.Ф.Скудны

 
                                             
               
                                                 
     

Нa падставе заключэнняў, прадстаўленых Магілёўскім раённым Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі “118 ад 14.02.2002 г. і вынікаў хімічнага аналізу вады, nраведзенага Лабараторыяй экалагічнага кантролю гарадской інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя (Пратаколы №5 ад 28.01.2002 г., №8 вд 11.02.2002 г., “10 ад 18.02.2002 г.), зроблена ацэнка магчымасцяў ужывання вады Палыкавіцкай крыніцы з пункту гледжання яе мінералагічнай характарыстыкі.

Ступень мінералізацыі вады складае прыкладна 25% да водаў слабамінералізаваных.

Асноўнымі аніонамі з'яўляюцца хларыды і сульфаты. Як вядома, яны станоўча ўздзейнічаюць пры такіх станах, як хранічныя гастрыты з павышанай і нармальнай сакраторнай функцыяй, хранічныя хваробы печані, жоўцевых шляхоў, мочакіслы дыятэз.

рН вады - каля 7,5. Гэты паказчык робіць ваду асабліва карыснай для асобаў, што пакутуюць на язвенную хваробу страўніка і дванаццаціперснай кішкі, якія звычайна суправаджаюцца падвышанай кіслотнасцю страўнікавага соку.  

 
       

Магчымы станоўчы эфект ад ужывання вады ў выпадках, калі неабходна абмежаваць паступленне натрыю ў арганізм. Гэта патрабуецца пры хваробах сэрца, нырак, печані, якія суправаджаюциа затрымкай вады ў арганізме. Гэта можа праяўляцца ацёкамі і асцытам (скапленне вадкасці ўнутры арганізма). У падобных выпадках важна раіцца з доктарам і быць пад ягоным наглядам.

Спажыванне вады пры ўказаных зменах у арганізме стане больш карысным і паспяховым, калі будзе адбывацца на фоне пэўных умоў (рэжым харчавання, дыетычныя рэкамендацыі, выкарыстанне фізіятэрапеўтычных метадаў і медыкаментознага лячэння).

   Пажадана памятаць, што ў звычайных выпадках вада гэткай мінералізаванасці мусіць ужывацца ў колькасці ад 0.7 да 1.0 л у суткі.

Вада - не просты нейтральны распушчальнік, а асаблівае асяродзе, без якога не могуць адбывацца жыццёвыя працэсы арганізма. Тыя, хто галадаюць, могуць згубіць весь тлушч, глікаген і палову бялкоў і ўсё ж працягваць жыць, а страта 10 % вады прыводзіць да смерці арганізма. Вада складае прыкладна 70 % вагі арганізма дарослага чалавека.

Вядома шырокае выкарыстанне вады крыніцы ў якасці асвяжальнай, яна наталяе смагу, садзейнічае падвышэнню апетыту і ўжываецца замест вадаправоднай вады без якіх-небудзь медыцынскіх паказанняў. Яе выкарыстоўваюць людзі, што жывуць не толькі побач, але і тыя, хто спецыяльна наведваецца з наваколля.

Як вядома, вадаправодная вада ўтрымлівае ў сабе лішак жалеза, і для дасягнення мінімальна дапушчальнага ўтрымання бактэрый хларыруецца.

Некаторыя даследванні вады з крыніцы фіксавалі поўную адсутнасць якіх-небудзь бактэрый.

Вывучэнне хімічнага складу сведчыць аб прысутнасці ў вадзе марганца, медзі і цынка. 3 улікам наяўнасці гэтых элементаў было б мэтазгодным пpaвecцi вывучэнне ўплыву вады на розныя функцыі арганізма, асабліва на функцыю крывятварэння.  

 
             

Галоўны спецыяліст па гастраэнтэралогіі упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму, 

загадчык 1 гастраэнтэралагічнага аддзялення абласнога шпіталя 

У.Адамовіч

 
                                                 
                     
 

У верхнюю частку старонкі (top)

         

Гл. таксама галерэю "Палыкавіцкая крыніца"

   
                                                 

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 15.04.2009